Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка зьбіраецца ў Вэнэсуэлу

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 28.11.2017 14:01
Беларускі кіраўнік пацьвярджае курс на разьвіцьцё цесных адносін з Вэнэсуэлай.
Аляксандр ЛукашенкаАляксандр Лукашенкаgazetaprawna.pl / ShutterStock

У наступным годзе ён зьбіраецца туды зь візытам. Пра гэта Аляксандар Лукашэнка паведаміў сёньня на сустрэчы з віцэ-прэзыдэнтам Вэнэсуэлы Рыкардам Мэнэндэсам.

Бакі дамовіліся, што выпрацуюць дарожную карту паглыбленьня двухбаковых адносін. Гэта павінна дазволіць рушыць наперад у 2018 годзе падчас афіцыйнага візыту ў Вэнэсуэлу, распавёў Аляксандар Лукашэнка.

Беларускі кіраўнік папрасіў перадаць прэзыдэнту Вэнэсуэлы Нікаласу Мадуру віншаваньні з пераканаўчай перамогай яго прыхільнікаў на важных і паказальных рэгіянальных выбарах.

У сваю чаргу Рыкарда Мэнэндэс перадаў Аляксандру Лукашэнку цёплае прывітаньне ад прэзыдэнта Вэнэсуэлы.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт