Logo Polskiego Radia
Print

«Белавія» два дні будзе прадаваць білеты па 25 эўра ў адзін бок

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.11.2017 18:03
Як інфармуе прэс-служба авіякампаніі, у акцыі ўдзельнічаюць усе рэгулярныя маршруты (акрамя Бейрута).
Бартавы пэрсанал "Белавія" Бартавы пэрсанал "Белавія" belavia.by

Беларуская авіякампанія «Белавія» аб’явіла пра зімовы распродаж – два дні будзе прадаваць білеты па 25 эўра ў адзін бок. Да сумы дадаюцца таксы й зборы.

Як інфармуе прэс-служба авіякампаніі, у акцыі ўдзельнічаюць усе рэгулярныя маршруты (акрамя Бейрута). Білеты можна купляць як зь Менска, так і ў Менск на пэрыяд з 28 лістапада да 24 сакавіка 2018-га. Падкрэсьліваецца, што набываць квіткі можна толькі на сайце belavia.by.

Зімовы распродаж стартуе 28 лістапада ў 00:01, а скончыцца 29 лістапада ў 23:59.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт