Фэміністка супраць таго, каб хрысьціянскія актывісткі праводзілі перадабортныя кансультацыі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
23.11.2017 15:57
Прэтэнзіі Юліі Шаровай адрасаваныя Цэнтру падтрымкі сям’і і мацярынства «Матуля».
pixabay.com/CC0
Шарова спрабуе разабрацца хто дазволіў валянцёрам арганізацыі кансультаваць жанчын перад абортам. Нагадаем, у 2015 годзе такія кансультацыі сталі абавязковымі для ўсіх, хто ідзе на аборт.
Ці ёсьць у іх патрэбныя веды і досьвед? Ці не прымушаюць актывісткі жанчын адмовіцца ад аборту моцным псыхалягічным ціскам? Такія пытаньні задае Юлія Шарова ў сувязі з тым, што кіраўніца «Матулі» Вера Сярдзюк папрасіла на старонцы ў фэйсбуку дапамагчы арганізацыі набыць цацачныя эмбрыёны, каб псыхолягі маглі даць іх патрымаць цяжарным жанчынам, што вырашыліся на аборт. Калі яны бачаць, што іх плод – гэта «не згустак клетак, а рэальны чалавек», многія прымаюць рашэньне нараджаць.
Юлія Шарова лічыць, што жанчына мае права самастойна вырашаць, ці рабіць аборт.
Юлія год таму скончыла факультэт псыхалёгіі.
«Я здавала прадмет «Псыхалягічнае кансультаваньне» і ведаю, што псыхоляг-кансультант ні ў якім разе не павінен дзяліцца ўласным досьведам, навязваць сваё меркаваньне і, пагатоў, ціснуць на чалавека, каб схіліць яго да прыняцьця пэўнага рашэньня. Гэта такая аксіёма, маральны кодэкс псыхоляга-кансультанта. І калі ён яго парушае, мусіць пакласьці дыплём на стол», – лічыць Юлія.
nn.by/яс