Logo Polskiego Radia
Print

З Польшчы ў Беларусь праз зялёную мяжу прыйшоў іракіец

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.11.2017 15:26
З Польшчы ў Беларусь “з турыстычнымі мэтамі” нелегальна прыйшоў грамадзянін Ірака.
radyjo.net/Я.Смялоўская

З Польшчы ў Беларусь “з турыстычнымі мэтамі” нелегальна прыйшоў грамадзянін Ірака. Пры гэтым у мужчыны не было пры сабе дакумэнтаў. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, яго затрымалі за парушэньне дзяржаўнай мяжы ў раёне населенага пункта Рынкаўцы. Затрыманаму “турысту” 23 гады. Пры сабе ён меў толькі мабільны тэлефон і 200 эўра.

Парушальніка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці і перадалі польскаму боку.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт