Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка загадаў узнагародзіць міліцыянтаў за спэцапэрацыю ў Магілёве

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.11.2017 15:19
Аляксандр Лукашэнка ўдзячны міліцыянтам за пасьпяховую апэрацыю па абясшкоджваньні рабаўніка банку ў Магілёве.
Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак мае ілюстрацыйны характарFoto: wikipedia.org/Public domain

«Я і вам, і хлопцам з Магілёўскай вобласьці вельмі дзякую за прафэсіяналізм, які праявілі пры затрыманьні асабліва небясьпечнага злачынцы, які захапіў адно з аддзяленьняў банку і які спрабаваў узяць у закладнікі людзей», – сказаў Аляксандр Лукашэнка 23 лістапада, прымаючы з дакладам кіраўніка МУС Ігара Шуневіча.

Лукашэнка заявіў, што гэта была адна з лепшых апэрацый беларускай міліцыі. «Правільна, што хлопцы дзейнічалі жорстка», – заявіў ён.

Паводле прэс-службы, Лукашэнка зьвярнуў увагу, што падобныя злачынствы раўнасільныя тэрарыстычным актам, бо ў такіх выпадках нявінным людзям пагражае небясьпека.

Нагадаем, 20 лістапада 28-гадовы грамадзянін Расеі, які мае від на жыхарства ў Беларусі, спрабаваў абрабаваць аддзяленьне «Беларусбанку» ў Магілёве. Зламысьнік узяў у закладнікі пяць чалавек. Спрабуючы ўцячы ад сілавікоў, нападнік адстрэльваўся, але яго паранілі і затрымалі.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт