Logo Polskiego Radia
Print

«Адмена роўмінгу паміж Беларусьсю й Расеяй – складаная задача»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.11.2017 15:16
Грыгорый Рапота: Рашэньне па роўмінгу неабходна прыняць на ўзроўні ўрадаў дзьвюх краін.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Задача адмены роўмінгу паміж Беларусьсю й Расеяй складаная, але яе неабходна вырашаць, заявіў 22 лістапада дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Грыгорый Рапота ў кулюарах экспэртна-мэдыйнага форуму «Новы вэктар гуманітарнага партнэрства ў Саюзнай дзяржаве» у Маскве.

Паводле яго слоў, рашэньне па роўмінгу неабходна прыняць на ўзроўні ўрадаў дзьвюх краін, а адпрацоўваецца яно міністэрствамі сувязі Беларусі й Расеі. Паводле яго, гэта няпростая задача, бо «закранае многія эканамічныя інтарэсы рэальных гульцоў».

Тым ня менш, сказаў Грыгорый Рапота, вопыт выхаду на бясплатны роўмінг існуе ў Эўразьвязе й яго трэба будзе ўлічваць. Рапота ня выключыў, што пытаньне адмену роўмінгу будзе закранацца ў сьнежні ў Гомелі на пасяджэньні Саўміна Саюзнай дзяржавы.

паводле белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт