КДБ Беларусі затрымаў дырэктара ўкраінскага завода
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
20.11.2017 15:37
Аляксандар Скіба прыехаў у камандзіроўку на Менскі трактарны завод.
Галоўны будынак КДБ у Менску па праспэкце Незалежнасьці commons.wikimedia.org/Gruszecki/CC BY-SA 3.0
Дырэктар украінскага ПАО «Завод уцяжарвальнікаў» Аляксандар Скіба прыехаў у камандзіроўку на Менскі трактарны завод і быў затрыманы супрацоўнікамі беларускага Камітэта дзяржбясьпекі. Пра гэта гаворыцца ў лісьце в.а. старшыні праўленыя завода Казьменкі на імя амбасадара Ўкраіны ў Беларусі Ігара Кізіма ад 16 лістапада.
У звароце сьцьвярджаецца, што Скіба прыляцеў у Менск 15 лістапада ў камандзіроўку на перамовы з ААТ «Менскі трактарны завод», з якім ва ўкраінскага прадпрыемства існуе дамова аб пастаўках прадукцыі для ліцейнай вытворчасьці. Дырэктар меў намер вярнуцца ў Кіеў у той жа дзень. Раніцай 16 лістапада Скіба патэлефанаваў жонцы з чужога беларускага нумару і паведаміў, што яго затрымалі супрацоўнікі КДБ Беларусі. Пры гэтым прадстаўнік КДБ Беларусі не паведаміў абставінаў і мэты затрыманьня.
Украінскі бок накіраваў ноту з патрабаваньнем афіцыйна патлумачыць, за што быў затрыманы ў Менску грамадзянін Украіны Аляксандр Скіба. Пазьней украінскі амбасадар заявіў, што затрыманаму ў Беларусі дырэктару завода інкрымінуюць хабарніцтва.
racyja.com/яс