Logo Polskiego Radia
Print

Галоўны архітэктар Бабруйску браў хабары

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.11.2017 15:27
Артур Дарашкевіч прымаў ад дырэктараў камэрцыйных структураў узяткі за ўзгадненьне архітэктурных праектаў.
Photo: Chris Potter/flickr.com/Commercial use allowed

Магілёўскае ўпраўленьне Сьледчага камітэта распачало крымінальную справу супраць начальніка аддзелу архітэктуры й горадабудаўніцтва Бабруйскага гарвыканкаму Артура Дарашкевіча.

Супрацоўнікі АБЭП выявілі, што Артур Дарашкевіч прымаў ад дырэктараў камэрцыйных структураў «таварна-матэрыяльныя каштоўнасьці» ў якасьці хабару за ўзгадненьне архітэктурных праектаў.

Чуткі пра затрыманьне Дарашкевіча зьявіліся ў сацсетках яшчэ ў суботу, а затрыманьне, як мяркуецца, адбылося яшчэ 15 верасьня. Як адзначаў «Коммерческий курьер», роўна год таму ён праходзіў як сьведка ў справе былога кіраўніка гарадзкой адміністрацыі Артура Івановіча.

Дзеяньні Дарашкевіча кваліфікаваныя як атрыманьне хабару паводле ч.1 і ч.2 арт.430 КК, яму пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт