Logo Polskiego Radia
Print

Суд над аўтарамі агенцтва «Regnum» пачнецца праз месяц

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 18.11.2017 10:30
Працэс будзе адкрытым – заяўляе Менскі гарадзкі суд.
Скрыншот сайта regnum.ruСкрыншот сайта regnum.ruregnum.ru

Судовы працэс супраць трох арыштаваных амаль год таму аўтараў расейскага агенцтва «Regnum» пачнецца ў Менску роўна празь месяц – 18 сьнежня. Пра гэта паведаміла газэта «Наша Ніва» са спасылкай на памочніцу старшыні Менскага гарадзкога суду Настасьсю Шыльвян.

Вартаўніка школы зь Берасьця Дзьмітрыя Алімкіна абвінавачваюць у распальваньні міжнацыянальнай варожасьці. Двух іншых фігурантаў справы – дацэнта БДУ Юрыя Паўлаўца і былога супрацоўніка Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі Сяргея Шыпценку - абвінавачваюць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці.

Аўтары, якія пісалі для агенцтва «Regnum», былі затрыманыя ў Менску на пачатку сьнежня мінулага года – і правялі пад вартай больш за 11 месяцаў да прызначэньня даты суда.

У сваіх тэкстах Алімкін, Паўлавец і Шыптэнка ставілі пад сумнеў мэтазгоднасьць існаваньня Беларусі як дзяржавы, называлі беларускую мову штучнай, а таксама прапагандавалі тэзіс, што беларусы і ўкраінцы зьяўляюцца часткай расейскага народа.

nn.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт