Севярынец прэзэнтаваў свой раман «Беларусалім» у Менску
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
17.11.2017 14:17
Павел Севярынец пісаў «Беларусалім» 12 гадоў, месцы дзеяньня – Менск, Кіеў, Полацк.
Павел Севярынец на сцэне падчас прэзэнтацыі рамануфота: прэс-служба БХД
Прэзэнтацыя рамана «Беларусалім», які напісаў сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, прайшла ў менскім кангрэс-холе «Вікторыя» з удзелам 250-300 чытачоў.
На прэзэнтацыі выступілі грамадзкія й апазыцыйныя палітычныя дзеячы, а ўрыўкі з рамана зачытала жонка Паўла Севярынца Вольга, паведамляе прэс-служба БХД.
Прэзэнтацыю «Беларусаліма» наведалі, у прыватнасьці, палітык Мікалай Статкевіч і юрыст Міхаіл Пастухоў.
Севярынец пісаў «Беларусалім» 12 гадоў, у тым ліку ў сьледчым ізалятары КДБ, на сутках на Акрэсьціна, у ссылках у Малым Сітне ды Купліне. Першая кніга рамана аб’ёмам каля 400 старонак называецца «Беларусалім. Золак». Месцы дзеяньня – Менск, Кіеў, Полацк.
вс