Logo Polskiego Radia
Print

25 лістапада пройдзе экскурсія па мясьцінах Слуцкага збройнага чыну

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.11.2017 17:21
Ушаноўваць памяць паўстанцаў будуць таксама на мітынгу ў Слуцку, дазвол на які атрымалі Партыя БНФ і рух „За свабоду”.
Сьцяг Першага Слуцкага палка. Вільня, 1921. Лявон Вітан-Дубейкаўскі, невядомая, штабс-капітан Антон Борык.Сьцяг Першага Слуцкага палка. Вільня, 1921. Лявон Вітан-Дубейкаўскі, невядомая, штабс-капітан Антон Борык.Photo: By невядомы - http://krutach.livejournal.com/tag/Слава+Героям[dead link], Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=21469346

25 лістапада пройдзе экскурсія па мясьцінах Слуцкага збройнага чыну
Ушаноўваць памяць паўстанцаў будуць таксама на мітынгу ў Слуцку.
„Малады фронт” зьбірае экскурсію па мясьцінах Слуцкага збройнага чыну — антысавецкага паўстаньня 1920 году. 25 лістапада прапануюць зьезьдзіць у Вызну, Грозаў, Семежава й Слуцак.
Экскурсія прымеркаваная да пачатку паўстаньня — першыя баі з савецкімі войскамі пачаліся 26 лістапада 1920 году. Ушаноўваць памяць паўстанцаў будуць таксама на мітынгу ў Слуцку, дазвол на які атрымалі Партыя БНФ і рух „За свабоду”. Збор на мітынг - каля кінатэатру „Беларусь” а 14:30, пасьля дэманстрацыя пойдзе да Цэнтральнага парку. Летась такая дэманстрацыя таксама была дазволеная й адбылася безь перашкодаў.
У Слуцку, як адзначае лідар „Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч, традыцыйна пройдзе прыняцьце прысягі „маладафронтаўцаў” Беларусі.
„Бяз тых людзей, якія прыносілі сябе ў ахвяру Беларусі на пачатку ХХ стагодзьдзя не было бы нашай незалежнай Беларусі. Яны разумелі, наколькі цяжка будзе змагацца, ні ў каго не было ілюзіяў, што заўтра ж пачнуць жыць у вольнай і незалежнай краіне”, - кажа Дашкевіч пра слуцкіх паўстанцаў.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт