У Менску павялічваецца колькасьць крэмацыі
Паслугамі менскага прадпрыемствы карыстаюцца ня толькі беларусы, але й блізкага замежжа.
У апошнія гады ў Менску павялічваецца колькасьць крэмацыі - з агульнай колькасьці памерлых крэмуюць 45%, паведамілі ва УП „Спэцкамбінат КБА”.
Для параўнаньня, па выніках 2012 году гэты паказчык складаў 35%.
„У апошнія гады ў Менскім крэматорыі робяць 15-20 крэмацыі ў дзень, - распавёў намесьнік дырэктара УП „Спэцкамбінат КБА” Сяргей Тур.
Паводле яго, паслугамі прадпрыемствы карыстаюцца ня толькі мінчане й жыхары іншых рэгіёнаў краіны, але й блізкага замежжа.
З Расеі, у прыватнасьці, Калінінградзкай вобласьці, а таксама прыгранічных населеных пунктаў Украіны кожны месяц паступае 3-4 замовы.
З дня адкрыцьця Менскага крэматорыя ў 1986 годзе ў ім было зьдзейсьнена каля 117 тыс. крэмацыі. Адзіны ў годзе выхадны дзень на прадпрыемстве - 1 студзеня.
minsknews.by/аз
У апошнія гады ў Менску павялічваецца колькасьць крэмацый - з агульнай колькасьці памерлых крэмуюць 45%, паведамілі ва УП „Спэцкамбінат КБА”.
Для параўнаньня, па выніках 2012 году гэты паказчык складаў 35%.
„У апошнія гады ў Менскім крэматорыі робяць 15-20 крэмацый у дзень", - распавёў намесьнік дырэктара УП „Спэцкамбінат КБА” Сяргей Тур.
Паводле яго, паслугамі прадпрыемствы карыстаюцца ня толькі мінчане й жыхары іншых рэгіёнаў краіны, але й блізкага замежжа.
З Расеі, у прыватнасьці, Калінінградзкай вобласьці, а таксама прыгранічных населеных пунктаў Украіны кожны месяц паступае 3-4 замовы.
З дня адкрыцьця Менскага крэматорыя ў 1986 годзе ў ім было зьдзейсьнена каля 117 тыс. крэмацый. Адзіны ў годзе выхадны дзень на прадпрыемстве - 1 студзеня.
minsknews.by/аз