У Менску прапануцца назваць праспэкт Дзяржынскага імя ксяндза Станкевіча
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
14.11.2017 15:06
Зварот, пад якім падпісаліся каля 100 чалавек, перадаў уладам аргкамітэт па стварэньні Сацыяльна-хрысьціянскага руху.
Пасьведчаньне дэпутата Сэйму Польшчы ксяндза Адама Станкевіча, 1925 годфота: Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»
Менскім уладам перададзены зварот аб перайменаваньні праспэкта Фэлікса Дзяржынскага ў праспэкт ксяндза Адама Станкевіча.
Зварот, пад якім падпісаліся каля 100 чалавек, перадала ў Менгарвыканкам і Менгарсавет кіраўнік аргкамітэту па стварэньні Сацыяльна-хрысьціянскага руху Вольга Кавалькова.
«У адрозьненьні ад Дзяржынскага Адам Станкевіч – выдатны дзеяч беларускага адраджэньня, сьвятар, лідар беларускага руху 1920-1930-х гадоў, пісьменьнік і рэдактар, навуковец і ідэоляг, кіраўнік Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі ў эпоху яе росквіту, – гаворыцца ў звароце. – Мы лічым, што менавіта такія асобы, як Адам Станкевіч, павінны быць увекавечаныя ў назвах вуліц, праспэктаў і плошчаў нашага горада».
Прадстаўнікі аргкамітэту СХР прыклалі да звароту біяграфію ксяндза Адама Станкевіча.
«Прыйшоў час пазбаўляцца ад крывавай савецкай спадчыны ў назвах беларускіх гарадоў, вёсак і вуліц, а тым больш ад тых, якія зьвязаны з родапачынальнікам чырвонага тэрору», – пракамэнтавала ініцыятыву Кавалькова.
naviny.by/вс