Жаўнерам у Печах дазволяць мець пры сабе мабільныя тэлефоны
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
08.11.2017 15:58
Раней тэлефанаваць з войска таксама дазвалялася, але захоўваліся мабільныя ў строга «устаноўленых месцах».
Photo: pixabay.com
Цяпер хлопцы, якія служаць у Печах, могуць мець пры сабе тэлефоны, але толькі дазволенага ўзору – без камэры, інтэрнэту і дыктафону.
Такое рашэньне, паведамілі ў Міністэрстве абароны, прыняў начальнік 72-га аб’яднанага навучальнага цэнтру ў Печах.
Раней тэлефанаваць з войска таксама дазвалялася, але захоўваліся мабільныя ў строга «устаноўленых месцах» (напрыклад, у канцылярыі ў старшыны або камандзіра, а выдаваў іх афіцэр, што фіксавалася ў адпаведных дакумэнтах).
Пры гэтым карыстацца мабільным жаўнеры цяпер могуць не тады, калі захочуць, а адпаведна раскладу. Напрыклад, пасьля вячэры, перад сном.
У астатнія гадзіны мабільны можа быць выключаны, стаяць на вібра або ў бязгучным рэжыме.
belsat.eu/яс