Абраная новая старшыня ПЭН-цэнтра
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        05.11.2017 14:55
                    
                                 
                
                
                    У ПЭН-Цэнтр уваходзяць каля 100 аўтараў. Ён уваходзіць у «Міжнародны ПЭН-клюб». 
                
                
                    
                        
www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Паэтка і мэнэджарка Тацьцяна Нядбай была абраная старшынёй Беларускага ПЭН-Цэнтра. Зьезд гэтай пісьменьніцка-журналісцкай арганізацыі адбыўся 5 лістапада ў Мінску. На гэтай пасадзе яна зьмяніла паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча.
Першым намесьнікам кіраўніка арганізацыі застаўся Павел Анціпаў. Другім і трэцім намесьнікамі старшыні абраныя паэт і сьпявак Уладзь Лянкевіч ды літаратарка й перакладчыца Алена Казлова.
У ПЭН-Цэнтр уваходзяць каля 100 аўтараў. Ён уваходзіць у сусьветную сетку «Міжнародны ПЭН-клюб». Сярод іншага, нацыянальныя ПЭН-цэнтры маюць права вылучаць кандыдатаў на Нобэлеўскую прэмію.
Ангельская абрэвіятура PEN утвораная ад першых літар слоў «Poets, Essayists, Novelists» («паэты, эсэісты, раманісты»). Цяпер арганізацыя прымае таксама журналістаў і выдаўцоў.
Сярод заснавальнікаў Беларускага ПЭНа былі Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін і Карлас Шэрман. Ён утварыўся ў 1989.
Паводле «Наша Ніва»/нг