Logo Polskiego Radia
Print

Новыя правілы „Белавія”: за перавес давядзецца заплаціць 50 эўра

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.10.2017 17:17
Зьмены закранулі той груз, які пасажыры здаюць у багажнае аддзяленьне падчас рэгістрацыі на рэйс.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Новыя правілы „Белавія”: за перавес давядзецца заплаціць 50 эўра
Зьмены закранулі той груз, які пасажыры здаюць у багажнае аддзяленьне падчас рэгістрацыі на рэйс.
З 29 кастрычніка на рэйсах „Белавія” дзейнічаюць новыя правілы правозу багажу. Зьмены закранулі той груз, які пасажыры здаюць у багажнае аддзяленьне падчас рэгістрацыі на рэйс.
У „Белавія” тлумачаць: калі ў пасажыра, які ляціць эканом-клясам, ёсьць дзьве сумкі па 10 кг, яму давядзецца ці спакаваць рэчы ў адну сумку, ці заплаціць 50 эўра за другое месца багажу. А калі чамадан пасажыра эканом-кляса будзе важыць ад 24 да 32 кіляграмаў, ён таксама павінен будзе заплаціць 50 эўра — за перавышэньне вагі.
Для дзяцей ад двух гадоў норма правозу багажу такая ж, як і для дарослых. На немаўля да двух гадоў бясплатна даецца адно месца багажу вагай не больш за дзесяць кіляграмаў і адна складная дзіцячая калыска (ці адна перанасная люлька, ці адно дзіцячае аўтакрэсла).
У салон самалёта пасажырам эканом-кляса па-ранейшаму дазваляецца браць ручную паклажу вагай да 8 кіляграмаў, пасажырам бізнэс-кляса — да 12 кіляграмаў.
euroradio.fm/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт