Споўнілася 80 год «Чорнай ночы» – масавага расстрэлу беларускай інтэлігенцыі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        29.10.2017 10:07
                    
                                 
                
                
                    Сталіністы рэпрэсавалі каля 600 тысяч жыхароў Беларусі з розных сацыяльных груп.
                
                
                    
                        
КурапатыАляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         29 кастрычніка адзначаецца 80-я гадавіна «Чорнай ночы» – масавага расстрэлу рэпрэсаваных прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года іх забілі каты з НКВД.
Сярод загінулых – Тодар Кляшторны, Міхась Зарэцкі, Мойша Кульбак, Алесь Дудар, Ізі Харык, Анатоль Вольны, Міхась Чарот, Юлі Таўбін, Платон Галавач.
Сталіністы рэпрэсавалі каля 600 тысяч жыхароў Беларусі з розных сацыяльных груп. Прыкладна 200 тысяч зь іх загінулі ў турмах ці былі расстраляныя.
У памяць пра «Чорную ноч» у нядзелю ад 23.00 у Курапатах, у месцы пахаваньня ахвяраў сталінскага рэжыму, пройдуць начныя чытаньні з удзелам гісторыкаў, паэтаў і музыкантаў.
паводле наша ніва/эўрарадыё/вс