У Лідзе ўлады абвясьцілі конкурс на помнік князю Гедыміну
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
19.10.2017 15:39
Помнік заснавальніку гораду Ліды — князю Гедыміну плянуюць усталяваць побач з паўночнай сьцяной Лідзкага замка.
Замак у Лідзеcommons.wikimedia.org/By Szeder László, CC BY-SA 3.0
Помнік заснавальніку замка і гораду Ліды — князю Гедыміну, паводле палажэньня аб конкурсе, плянуюць усталяваць побач з паўночнай сьцяной Лідзкага замка.
У палажэньні аб арганізацыі і правядзеньні конкурсу эскізных праектаў помніка «Заснавальнік замка — князь Гедымін» гаворыцца, што кампазыцыйнае і плястычнае рашэньне помніка павінна быць вытрымана ў найлепшых традыцыях клясычнага нацыянальнага манумэнтальнага мастацтва.
Кіраўнік Лідзкай гарадзкой арганізацыі Таварыства беларускай мовы Станіслаў Суднік адзначае яшчэ адно важнае патрабаваньне: у конкурсе могуць браць удзел скульптары і архітэктары, якія маюць прафэсійную адукацыю.
Галоўным, паводле Судніка, будзе цана і якасьць выкананьня. Ён нагадаў, што ідэя ўсталяваць помнік князю Гедыміну ўпершыню прагучала на круглым стале паміж уладамі і грамадзкасьцю гораду ў 2004 годзе. Тады, паводле яго, было прынята рашэньне аднавіць Лідзкі замак і паставіць побач зь ім помнік заснавальніку замка і гораду — князю Гедыміну.
Прыём працаў на конкурс скончыцца 15 лістапада 2017 году.
svaboda.org/яс