Logo Polskiego Radia
Print

У Менску затрыманы актывіст кампаніі „Эўрапейская Беларусь” Максім Вінярскі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.10.2017 12:09
Ён быў затрыманы прыкладна а 8-й раніцы каля свайго дома, дзе выгульваў сабаку.
Максім ВінярскіМаксім Вінярскіфота з профіля vk.com

У Менску затрыманы актывіст кампаніі „Эўрапейская Беларусь” Максім Вінярскі. Пра гэта паведаміў у „Фэйсбуку” актывіст Леанід Кулакоў. Вінярскі быў затрыманы прыкладна а 8-й раніцы каля свайго дома, дзе выгульваў сабаку.

„З розных бакоў наляцелі чатыры міліцыянты, двое былі ў цывільным, двое ў форме. Выставілі прэтэнзіі, чаму шчанюк без намордніка й не на кароткім ланцужку. Без усякай нагоды яго павезьлі”, - паведаміў Кулакоў.

Кулакоў лічыць, што затрыманьне зьвязанае з маючай адбыцца 21 кастрычніка ў Менску акцыяй пратэсту „Марш абураных беларусаў 2.0”

радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт