Logo Polskiego Radia
Print

У Менску за забойства кацяняці асудзілі мужчыну

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.10.2017 14:40
Мужчына ўзяў у рукі кацяня і некалькі разоў стукнуў яго галавой аб сьценку будынка.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Zadrożna Anna/Redakcja Białoruska

У судзе Першамайскага раёна Мінска 12 кастрычніка разглядалася справа менчука Уладзіслава Б., якога вінавацілі ў жорсткім абыходжаньні з жывёлай. Адкрытае выязное пасяджэньне суда, як паведамляюць «Мінск-Навіны», праходзіла ў аўтобусным парку №2 КУП «Мінсктранс». 56-гадовы мужчына працуе сьлесарам у гэтым аўтапарку. У зале таксама прысутнічалі сьведкі і запрошаныя на працэс калегі абвінавачанага.

Паводле інфармацыі сьледства, каля пад'езда жылога дома на вуліцы Русіянава мужчына ўзяў у рукі кацяня і некалькі разоў стукнуў яго галавой аб сьценку будынка. Ад атрыманых траўмаў жывёла памерла на месцы.

Здарэньне адбылося на вачах мінакоў. Відавочцы гэтага інцыдэнту адразу паведамілі ў міліцыю. Адзін са сьведкаў нават зьняў парушальніка на камэру мабільніка. Паведамляецца, што мужчына падчас забойства кацяняці быў нецьвярозы.

Суд прызнаў менчука вінаватым у жорсткім абыходжаньні з жывёлай, якое прывяло да яго гібелі, учыненым з хуліганскіх памкненьняў. Мужчыну прызначылі год папраўчых работ з утрыманьнем у прыбытак дзяржавы 25% заробку штомесяц.Прысуд быць абскарджаны і апратэставаны ў вызначаным законам парадку. Пакуль ён не набудзе моц, мужчына застаецца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт