Беларускія ўлады хочуць «урэгуляваць» сацсеткі
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
07.10.2017 15:29
Пра гэта вядзецца гаворка ў новым праекце закону аб СМІ.
pixabay.com/Public Domain/CC0
У новым законе аб СМІ беларускія ўлады хочуць заняцца «урэгуляваньнем» сацыяльных сетак. Пра гэта заявіў міністар інфармацыі Аляксандар Карлюкевіч на перадачы «Клюб рэдактараў» у эфіры тэлеканалу «Беларусь-1».
«Гэта перш за ўсё выступы ў сацсетках, інтэрнэце. У Расеі й краінах Эўразьвязу актыўна працуюць над удасканаленьнем заканадаўчай базы, якая рэгулюе гэтыя пытаньні. Трэба даганяць і фармаваць ня толькі грамадзкае меркаваньне, але і заканадаўчыя аспэкты», – цытуе міністра афіцыйнае інфармагенцтва БЕЛТА.
У той жа час, паводле міністра інфармацыі, важна не перайсьці пэўную мяжу. «Важна, каб закон не выконваў функцыі цэнзара й не абмяжоўваў грамадзтва й яго права на свабоду выказваньня», – паабяцаў Аляксандар Карлюкевіч.
belta.by/ап