Беларусы злавілі расейца зь вялізнай сумай незадэкляраванай валюты (ФОТА)
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        06.10.2017 13:54
                    
                                 
                
                
                    Мужчына вёз у асабістых рэчах больш за 270 тыс. даляраў, а можна праводзіць без дэкляраваньня толькі 10 тыс.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Беларускія мытнікі злавілі расейца з самай вялікай сумай незадэкляраванай валюты за два апошнія гады. Мужчына вёз у асабістых рэчах 100 тыс. даляраў, больш за 144 тыс. эўра (атрымліваецца больш за 270 тыс. даляраў ЗША, а можна праводзіць без дэкляраваньня толькі 10 тыс.).
Як інфармуе прэс-служба Берасьцейскай мытні, грамадзянін Расеі ехаў на цягніку «Варшава-Масква». У рэспубліканскім пункце мытнага афармленьня «Брэст-Цэнтральны» ён паведаміў мытнікам, што ня мае тавараў і наяўных грошай для дэкляраваньня. Яму не паверылі. У валізцы й знайшлі большую частку незадэкляраванай валюты. У адносінах расейца распачалі крымінальную справу, артыкул – «Кантрабанда».
эўрарадыё/вс
фота: brest.customs.gov.by