Logo Polskiego Radia
Print

Пакараныя расейцы, якія ўтапілі ў балоце беларуса

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.10.2017 16:05
Прычынай спрэчкі стала нібыта тое, што 43-гадовы беларус адмовіўся прадаваць мабільнік.
pixabay.com/Public Domain/CC0

У Іванаўскай вобласьці Расеі скончаны судовы працэс над двума жыхарамі вобласьці, якія ў жніўні летась забілі грамадзяніна Беларусі.

Спрэчка разгарэлася ў вёсцы Благавешчанье Лухскага раёна. Прычынай для яе стала нібыта тое, што 43-гадовы беларус адмовіўся прадаваць мабільнік.

Спачатку вяскоўцы проста зьбілі мужчыну. А потым на матацыкле ІЖ «Планета» павезьлі п’янага беларуса ў суседнюю нежылую вёску, дзе зноў пачалі зьбіваць.

Толькі пасьля гэтага ў зламысьнікаў нарадзілася ідэя ўтапіць ахвяру ў балоце, якое знаходзілася за два кілямэтры ад Благавешчанья.

Яны аднесьлі беларуса на мелкаводзьдзе і пачалі ўтрымліваць цела пад вадой. Адзін трымаў за ногі, іншы – за галаву. У выніку беларус памёр.

Кожны з забойцаў асуджаны да 15 гадоў зьняволеньня.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт