Logo Polskiego Radia
Print

Вызвалены бухгалтар прафсаюзу РЭП Ігар Комлік

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.10.2017 08:41
Ён знаходзіўся ў ізалятары на Валадарскага па крымінальнай справе аб нясплаце падаткаў.
Ігар Комліка (зьлева) і праваабаронца Алесь БяляцкіІгар Комліка (зьлева) і праваабаронца Алесь Бяляцкіфота: профіль Алеся Бяляцкага ў Фэйсбуку

Бухгалтар прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці Ігар Комлік, які знаходзіўся ў ізалятары на Валадарскага па крымінальнай справе аб нясплаце падаткаў, вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе.

Нагадаем, 2 жніўня супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі правялі ператрус і канфіскацыю кампʼютараў і фінансавых дакумэнтаў у офісе прафсаюзу РЭП і цэнтральным офісе Беларускага незалежнага прафсаюзу. Былі затрыманыя старшыня РЭП Генадзь Фядыніч і бухгалтар Ігар Комлік. Фядыніч быў дапытаны й адпушчаны, а Комлік заставаўся пад вартай.

наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт