Apple раскрыла беларускім спэцслужбам зьвесткі пра 18 прыладаў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
29.09.2017 13:49
За мінулыя паўгода беларускія органы зьвярнуліся ў Apple з чатырма запытамі, і ўсе яны былі задаволеныя.
pixabay.com/Public Domain CC0
Пра гэта піша charter97.org, спасылаючыся на «Справаздачу аб празрыстасьці» кампаніі за першую палову 2017 года.
З Беларусі былі адпраўленыя два запыты наконт 18 прыладаў. Таксама сілавікоў цікавілі зьвесткі пра сем фінансавых ідэнтыфікатараў карыстальнікаў. Кампанія задаволіла ўсе запыты з Беларусі.
Apple не паведамляе, што менавіта хацелі даведацца праваахоўныя органы і каму належалі прылады і ідэнтыфікатары. Праўда, удакладняецца, што такія зьвесткі могуць выкарыстоўваць пры пошуку згубленых і выкрадзеных прыладаў, а таксама ў расьсьледаваньні спраў аб махлярстве.
За мінулае паўгодзьдзе кампанія Apple атрымала больш за 30 тысяч запытаў наконт прыладаў ад праваахоўных органаў па ўсім сьвеце. Найбольшая колькасьць запытаў прыйшла з Нямеччыны – 12 тысяч (кампанія задаволіла 73% з іх). Прадстаўнікі ЗША адправілі 4,4 тысячы запытаў (задаволеныя 80%), Расеі – 272 звароты (88%).
euroradio.fm/яс