Logo Polskiego Radia
Print

Пробны перапіс насельніцтва правядуць у Маладэчанскім раёне

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 28.09.2017 13:23
Апытаньне будзе праходзіць з 2 па 13 кастрычніка, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Пробны перапіс насельніцтва правядуць у Маладэчанскім раёне. Апытаньне будзе праходзіць з 2 па 13 кастрычніка, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Адказаць на пытаньні жыхары раёну могуць дома ці на стацыянарных участках (такія пляцоўкі будуць адчыненыя ў Маладэчне й за межамі гораду).

У галоўным статыстычным ведамстве зьвяртаюць увагу – перапісчыкі абавязаныя прадʼявіць службовае пасьведчаньне, пашпарт, спэцыяльную сумку зь лягатыпам, а таксама пляншэт для апытаньня. Як паведамлялася раней, пробны перапіс – гэта своеасаблівая рэпэтыцыя ўсебеларускага перапісу, заплянаванага на 2019 год.

У Маладэчанскім раёне будуць тэставаць праграмнае забесьпячэньне. Не выключана, што па выніках дасьледаваньня спэцыялісты ўнясуць карэктывыў у сьпіс пытаньняў.

interfax.by/св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт