Сёлета былі 4 паведамленьні пра выбухоўку ў менскім мэтро
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.09.2017 11:11
Агулам „тэлефонныя тэрарысты” адзначыліся ў сталіцы 7 разоў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Сёлета былі 4 паведамленьні пра выбухоўку ў менскім мэтро
Агулам „тэлефонныя тэрарысты” адзначыліся ў сталіцы 7 разоў.
Сёлета былі 4 паведамленьні пра выбухоўку ў менскім мэтро. Пра гэта паведамляе агенцтва „Менск-навіны” са спасылкай на ГУУС Менгарвыканкама.
Агулам тэлефонныя тэрарысты адзначыліся ў сталіцы 7 разоў, летась за такі ж пэрыяд было зарэгістравана 24 выпадкі непраўдзівых паведамленьняў пра небясьпеку. Зь сёлетніх сямі выпадкаў пяць удалося раскрыць. Начальнік крымінальнай міліцыі Ўладзімір Рудзішкін кажа, што „дзякуючы сучасным тэхналёгіям выпрацаваны эфэктыўныя сродкі барацьбы з падобнымі супрацьпраўнымі дзеяньнямі”.
Тэлефонным тэрарыстам пагражае штраф, арышт, абмежаваньне волі на тэрмін да 3 гадоў, альбо пазбаўленьне волі — да 5 гадоў. Таксама ім давядзецца аплаціць выдаткі спэцыяльных службаў, якія шукалі на „замініраваным” аб’екце выбухоўку.
euroradio.fm/аз
Сёлета былі 4 паведамленьні пра выбухоўку ў менскім мэтро. Пра гэта паведамляе агенцтва „Менск-навіны” са спасылкай на ГУУС Менгарвыканкама. Агулам тэлефонныя тэрарысты адзначыліся ў сталіцы 7 разоў, летась за такі ж пэрыяд было зарэгістравана 24 выпадкі непраўдзівых паведамленьняў пра небясьпеку. Зь сёлетніх сямі выпадкаў пяць удалося раскрыць.
Начальнік крымінальнай міліцыі Ўладзімір Рудзішкін кажа, што „дзякуючы сучасным тэхналёгіям выпрацаваны эфэктыўныя сродкі барацьбы з падобнымі супрацьпраўнымі дзеяньнямі”.