Мінспорту хоча павялічыць тэрмін бязьвізу
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
25.09.2017 20:47
У студзені-чэрвені гэтага года пасажырапаток у менскім аэрапорце павялічыўся на 27%, хоць чакалі росту на 15-20%.
Нацыянальны аэрапорт «Менск»commons.wikimedia.org/Vasyatka1/CC BY-SA 4.0
25 верасьня намесьнік міністра спорту й турызму Міхаіл Партной паведаміў, што яны разьлічваюць на працяг тэрміну бязьвізавага знаходжаньня іншаземцаў да 10 сутак да пачатку другіх Эўрапейскіх гульняў у Беларусі. Цяпер гэта пытаньне прапрацоўваецца.
Цяперашні тэрмін бязьвіза ў Беларусі, які складае 5 сутак, Міністэрства спорту й турызму не задавальняе. Паводле словаў Міхаіла Партнога, у першую чаргу гэта тычыцца мэдыцынскага й спартыўнага турызму: «правесьці любое спартыўнае мерапрыемства – гэтага часу мала».
«Спадзяюся, да Эўрапейскіх гульняў гэта атрымаецца», – заявіў ён, маючы на ўвазе павелічэньне тэрміну знаходжаньня замежных грамадзян у Беларусі бязь віз.
Таксама намесьнік міністра адзначыў, што ўвядзеньне ў Беларусі бязьвіза да пяці сутак зьяўлялася пілётным праектам, і ён аказаўся эфэктыўным. У прыватнасьці, у студзені-чэрвені гэтага года пасажырапаток у менскім аэрапорце павялічыўся на 27%, хоць у Мінспорту чакалі рост на 15-20%.
белапан/тэлеграф/вс