Генпракурор зацікавіўся крыптавалютамі
Праваахоўныя органы Беларусі павінны больш актыўна ўнікаць у новыя фінансавыя тэхналёгіі, заявіў на канфэрэнцыі ў Менску генпракурор Аляксандар Канюк.
«Мы стараемся працаваць у трэндзе, але факт у тым, што праваахоўныя органы адстаюць у разглядзе праблем кібэрзлачыннасьці, новаўтвораных фінансавых інстытутаў», - прызнаў Канюк.
«Да нас яшчэ толькі даходзяць такія паняцьці, як крыптавалюты, біткоіны. Я нядаўна пабываў на канфэрэнцыі ў Эўропе і ўбачыў, што пытаньне вельмі сур'ёзнае, якое дазваляе нядобрасумленным людзям сыходзіць ад выплаты падаткаў і кампэнсацыі шкоды», - растлумачыў ён.
«Крыптавалюты вельмі своеасаблівая рэч. Гэта ня эўра і даляры. Там усе апэрацыі займаюць лічаныя гадзіны», - дадаў генпракурор.
Зрэшты, па словах Аляксандра Канюка, праваахоўныя органы настроены весьці дыялёг з айцішнікамі і спрыяць стварэньню празрыстых умоў гаспадараньня.
У трэцяй дэкадзе кастрычніка ў Генпракуратуры плянуецца правесьці апэратыўную нараду з кіраўнікамі IT-кампаній. Будуць разгледжаны пытаньні, якія перашкаджаюць разьвіцьцю IT-сфэры. Па словах Канюка, з просьбай правесьці такую нараду зьвярнуўся бізнэсмэн Алег Хусаенаў, які ў апошні час інвэстуе ў сэктар інфармацыйных тэхналёгій вялікія сродкі.
Як раней паведамлялася, у Беларусі ўжо ёсьць выпадкі прыёму да аплаты біткоінаў. Пры гэтым праваахоўныя і падатковыя органы Беларусі пакуль не цікавяцца аматарамі крыптавалют, паведамляў у ліпені намесьнік начальніка ўпраўленьня ДФР КДК па Менску і Менскай вобласьці Аляксандар Чарэзаў у прамым эфіры інтэрнэт-тэлебачаньня «СБ сёньня».
Чарэзаў адзначыў, што пакуль біткоіны не прызнаныя валютай, хоць яны набіраюць папулярнасьць. «Пакуль яшчэ не было прыкладаў, каб за заробак біткоінаў прыцягвалі», - удакладніў прадстаўнік ДФР, зрабіўшы акцэнт на слова "пакуль" і не ўдакладніўшы, як бы паставілася падатковая да біткоінаў, якія ўсё ж такі будуць пераведзены ў рэальную валюту.
Праваахоўныя органы Беларусі павінны больш актыўна ўнікаць у новыя фінансавыя тэхналёгіі, заявіў на канфэрэнцыі ў Менску генпракурор Аляксандар Канюк.
«Мы стараемся працаваць у трэндзе, але факт у тым, што праваахоўныя органы адстаюць у разглядзе праблем кібэрзлачыннасьці, новаўтвораных фінансавых інстытутаў», - прызнаў Канюк.
«Да нас яшчэ толькі даходзяць такія паняцьці, як крыптавалюты, біткоіны. Я нядаўна пабываў на канфэрэнцыі ў Эўропе і ўбачыў, што пытаньне вельмі сур'ёзнае, якое дазваляе нядобрасумленным людзям сыходзіць ад выплаты падаткаў і кампэнсацыі шкоды», - растлумачыў ён.
«Крыптавалюты вельмі своеасаблівая рэч. Гэта ня эўра і даляры. Там усе апэрацыі займаюць лічаныя гадзіны», - дадаў генпракурор.
Зрэшты, па словах Аляксандра Канюка, праваахоўныя органы настроены весьці крыптавалюта дыялёг з айцішнікамі і спрыяць стварэньню празрыстых умоў гаспадараньня.

tut.by/ав