19 верасьня пункт пропуску "Каменны Лог" закрыюць на чатыры гадзіны
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
18.09.2017 17:53
Памежнікі рэкамэндуюць кіроўцам, якія зьбіраюцца заўтра паехаць у Летуву, выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху.
фота: Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі папярэджвае, што 19 верасьня пропуск празь беларуска-летувіскую мяжу ў пункце пропуску "Каменны Лог" будзе ўскладнены на некалькі гадзін.
Паводле інфармацыі ДПК, з 9:00 да 13:00 у пункце пропуску "Каменны Лог" адключаць электраэнэргію, каб правесьці рамонтныя работы. У сувязі з гэтым пропуск людзей і транспартных сродкаў празь мяжу будзе ўскладнены.
У камітэце рэкамэндавалі кіроўцам, якія зьбіраюцца заўтра паехаць у Летуву, выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху.
тэлеграф/вс