Logo Polskiego Radia
Print

«Часам хочацца, каб наогул нічога не прагназавалі»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.09.2017 16:00
Аляксандар Лукашэнка незадаволены працай мэтэаролягаў, ён паставіў у прыклад войска.
PAP/EPA/STR

«Часам хочацца, каб наогул нічога не прагназавалі» – Лукашэнка незадаволены працай мэтэаролягаў
Аляксандар Лукашэнка раскрытыкаваў якасьць прагнозаў надворʼя, якія знаходзяцца ў падпарадкаваньні дэпартамэнта па гідрамэтэаралёгіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёньня, прызначаючы на пасаду міністра Андрэя Худыка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Іх прагнозы часам ня тое што чытаць... Часам, прачытаўшы, хочацца, каб наогул нічога там не прагназавалі. Там больш за тысячу чалавек. Займіцеся гэтай структурай і навучыцеся працаваць у структуры – зусім невялікая – у нашым войску ёсьць (у ВПС і войсках СПА) – на трое сутак інфармацыя па гадзінах, і ні разу не памыляліся», – сказаў Лукашэнка. «І калі я чытаю вашу інфармацыю, а я кожны дзень яе атрымліваю, у мяне жаданьне проста разагнаць гэтую арганізацыю. Калі не ўмееце працаваць, зьвяжыцеся з ваеннымі ўжо, навучыцеся ў іх працаваць», – дадаў беларускі лідар.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт