Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь плянуе здабыць рэкордны абʼём нафты з новых сьвідравін

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.09.2017 19:18
«Беларуснафта» ў 2017 годзе здабудзе з новых сьвідравін на тэрыторыі Беларусі 91 тыс. тон нафты.
ілюстрацыйны здымакілюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0

«Беларуснафта» ў 2017 годзе здабудзе з новых сьвідравін на тэрыторыі Беларусі 91 тыс. тон нафты, што на 3 тыс. тон больш, чым у мінулым годзе, і самы высокі паказчык у апошнія 20 гадоў, паведамілі на прадпрыемстве.

Зрабіць гэта плянуецца дзякуючы таму, што, напрыклад, праходка Сьветлагорскага ўпраўленьня буравых работ складзе 122 тыс. мэтраў, што дазволіць здаць заказчыку 41 сьвідравіну. Таксама палепшыўся якасны выбар абʼектаў для бурэньня: сярэднясутачны дэбіт нафты з новай сьвідравіны вырас з 8,8 тон у 2012 годзе да 14,8 у 2017-м, або больш чым на 65%.

Акрамя таго, праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, каб скарачаць адставаньне ў папаўненьні мінэральна-сыравіннай базы. У першую чаргу за кошт нарошчваньня абʼёмаў сэйсмаразьведачных работ і пошукава-разьведачнага сьвідраваньня, даразьведкі дзеючых радовішчаў, павелічэньня здабываньня нафты зь геалягічных запасаў, якія знаходзяцца на балянсе.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт