Logo Polskiego Radia
Print

"Акцыя папярэджаньня" сёньня вечарам на Кастрычніцкай плошчы ў Менску

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.09.2017 09:29
БНК падкрэсьлівае, што акцыя стаіць убаку ад сацыяльна-эканамічных пратэстаў, якія таксама плянуюцца на восень.
Мікалай Статкевіч (архіўнае фота)Мікалай Статкевіч (архіўнае фота)фота: профіль Мікалая Статкевіча ў "Фэйсбуку"

Беларускі нацыянальны кангрэс заклікае прыйсьці 8 верасьня на Кастрычніцкую плошчу ў Менску на «акцыю папярэджаньня»

«Мы папярэджваем тыя сілы, якія ёсьць і якія хочуць, каб Беларусь перастала быць незалежнай, што нашую незалежнасьць ёсьць каму бараніць», – заявіў Уладзімір Някляеў.

Мерапрыемства пройдзе пад дэвізам «Вызвалім краіну з-пад унутранай акупацыі, не дапусьцім зьнешняй агрэсіі» – яна прымеркаваная да ўгодкаў бітвы пад Воршай (1514) і наўпрост зьвязаная з вучэньнямі «Захад».

Арганізатары зьвяртаюць увагу на тое, што вучэньні ідуць з парушэньнем беларускай Канстытуцыі, паводле якой Беларусь імкнецца да нейтралітэту, а не да разгортваньня на сваёй тэрыторыі войскаў усходняга суседа, які ўжо ваюе з суседам паўднёвым ды паглыбляе канфлікт з суседзямі заходнімі.

БНК падкрэсьлівае, што акцыя стаіць убаку ад сацыяльна-эканамічных пратэстаў, якія таксама плянуюцца на восень.

Паводле Белсат/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт