Logo Polskiego Radia
Print

«Беларуськалій» ня хоча супрацоўнічаць з расейскім «Уралкаліем»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.09.2017 15:25
Гендырэктар: Гэта самадастатковая кампанія, каб ажыцьцяўляць сваю дзейнасьць самастойна.

«Беларуськалій» не бачыць мэтазгоднасьці ў партнэрстве з «Уралкаліем», заявіў сёньня гендырэктар прадпрыемства Іван Галаваты на міжнароднай галіновай канфэрэнцыі ў Менску.

«Беларуськалій» і Беларуская калійная кампанія пасьля 2013 года заваявалі аўтарытэт сярод пакупнікоў і вытворцаў. На мой погляд, гэта самадастатковыя кампаніі, каб ажыцьцяўляць сваю дзейнасьць самастойна«, – сказаў Іван Галаваты, адказваючы на пытаньне аб аднаўленьні супрацоўніцтва з «Уралкаліем».

Што тычацца экспарту, то беларускі калій сёньня займае 20% сусьветнага рынку калійных угнаеньняў.

«Апошнія два-тры гады мы ўтрымліваем лідзіруючыя пазыцыі ў экспарце калійных угнаеньняў у сьвеце », – адзначыў гендырэктар.

ААТ« Беларуськалій» зьяўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў калійных угнаеньняў у сьвеце, у склад прадпрыемства ўваходзяць чатыры рудаўпраўленьні, дапаможныя і абслугоўваючыя падразьдзяленьні.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт