Расея паставіла ў Беларусь шэсьць верталётаў Мі-8 і батарэю "Тор-М2"
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
07.09.2017 08:56
Беларусь таксама закупіць самалёты Су-30СМ і радыёлякацыйныя станцыі "Праціўнік-ГЕ".
Ваенна-транспартны верталёт Мі-8 МТВ-5commons.wikimedia.org/Vitaly V. Kuzmin/CC BY-SA 4.0
Расея паставіла ў Беларусь шэсьць верталётаў Мі-8 і батарэю "Тор-М2"
Сёлета Беларусь атрымала ад Расеі шэсьць верталётаў Мі-8МТВ-5 і батарэю зэнітнага ракетнага комплексу "Тор-М2". Пра гэта паведаміў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі й войскамі супрацьпаветранай абароны Ўзброеных сіл Беларусі генэрал-маёр Ігар Голуб.
Паводле словаў Голуба, гэта было зробленае ў рамках ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва для нарошчваньня адзінай рэгіянальнай вайсковай групоўкі. Пастаўка ваеннай тэхнікі адбывалася ў адпаведнасьці з раней падпісанымі кантрактамі.
Таксама Мінабароны Беларусі заключыла кантракт з навукова-вытворчай карпарацыяй "Іркут" на пастаўку 12 самалётаў Су-30СМ з 2018 па 2020 год і кантракт на пастаўку радыёлякацыйных станцый "Праціўнік-ГЕ".
tut.by/эўрарадыё/вс