Logo Polskiego Radia
Print

Вучэньні «Захад-2017» не накіраваныя на тое, каб на кагосьці нападаць

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 05.09.2017 15:27
Пераканацца ў гэтым змогуць замежныя назіральнікі, заяўляе Аляксандр Лукашэнка.
Беларускія салдаты падчас вучэньняў Беларускія салдаты падчас вучэньняў www.mil.by

Вучэньні «Захад-2017» не накіраваныя на тое, каб на кагосьці нападаць. Пераканацца ў гэтым змогуць замежныя назіральнікі, заяўляе Аляксандр Лукашэнка. У аўторак ён правёў нараду з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыяту Савету Бясьпекі і праваахоўнымі органамі. Тэма падрыхтоўкі да манэўраў стала адной з галоўных падчас сустрэчы.

Зьвяртаючыся да міністра абароны, кіраўнік дзяржавы адзначыў: «Хопіць апраўдвацца – абарончы характар носяць вучэньні ці яшчэ нейкі. Ёсьць армія, ёсьць сумесная групоўка Беларусі й Расеі на заходнім накірунку. А паколькі яна існУе (мы гэты факт не хавалі), будзем вучыць яе ваяваць. На ўсялякі выпадак». Па словах Лукашэнкі, назіраць за ходам трэніроўкі змогуць амаль усе жадаючыя.

Нагадаем, сумесныя манэўры «Захад-2017» пачнуцца 14 верасьня і будуць доўжыцца тыдзень. Па афіцыйнай інфармацыі, у вучэньнях на тэрыторыі Беларусі задзейнічаюць каля 10 тысячаў вайскоўцаў. Зь іх прыблізна 3 тысячы – прадстаўнікі расейскай арміі. Запрашэньні на палігоны атрымалі больш за 80 назіральнікаў. У тым ліку, ад Польшчы, Украіны, краінаў Балтыі, Скандынавіі, а таксама міжнародных арганізацыяў – ААН, АБСЭ, АДКБ, Чырвонага Крыжа.

tut.by/св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт