Рух «За Свабоду» абвясьціў збор подпісаў дзеля захаваньня гімназіяў
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
30.08.2017 09:57
Міністар адукацыі Ігар Карпенка заявіў аб адмене экзамэнаў у V клясе на паступленьне ў гімназіі з 2018 года.
pixabay.com/Public Domain CC0
Рух «За Свабоду» абвясьціў збор подпісаў дзеля захаваньня гімназіяў
Міністар адукацыі Беларусі Ігар Карпенка заявіў аб адмене экзамэнаў у V клясе на паступленьне ў гімназіі з 2018 года і адмене гімназічных адукацыйных праграм для навучэнцаў 5–9 клясаў.
«Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, пратэстуем супраць ініцыятывы міністра адукацыі Ігара Карпенкі ліквідаваць магчымасьць адукацыі на гімназічным узроўні для навучэнцаў V–IX класаў», – сказана ў электроннай пэтыцыі Руху «За Свабоду».
«Непрадуманая спроба ўвесьці ўраўнілаўку ў сыстэме сярэдняй адукацыі можа прывесьці да супрацьлеглых вынікаў. Лепшыя веды атрымаюць тыя дзеці, бацькі якіх маюць магчымасьць заплаціць за дадатковыя курсы і рэпэтытараў. Для ўсіх астатніх узровень выкладаньня будзе сярэднім, а значыць – ніякім», – падкрэсьліў старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Рух "За Свабоду"/ав