Мінадукацыі Беларусі зацьвердзіла новыя цэны на школьныя падручнікі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
26.08.2017 18:22
Падручнікі падаражэлі: заплаціць за падручнікі для сяміклясьніка давядзецца 20 рублёў і 28 капеек (летась 8 рублёў і 12 капеек).
pixabay.com/Public Domain CC0
Міністэрства адукацыі Беларусі зацьвердзіла новыя цэны на школьныя падручнікі ў 2017/2018 навучальным годзе. Пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Падручнікі падаражэлі: напрыклад, заплаціць за падручнікі для сяміклясьніка давядзецца 20 рублёў і 28 капеек. Для параўнаньня – летась бацькі за аналягічны камплект плацілі толькі 8 рублёў і 12 капеек.
Кошт усяго камплекта з 11 падручнікаў для першага кляса складае 16,49 беларускіх рублёў, для другога кляса – 19,52 (11 падручнікаў), для трэцяга кляса – 21,96 (13 падручнікаў), для чацьвёртага кляса – 13,4 (12 падручнікаў), для пятага кляса – 24,02 (16 падручнікаў), для шостага кляса – 26,64 (13 падручнікаў), для сёмага кляса – 40,57 (14 падручнікаў), для восьмага кляса – 17,59 (14 падручнікаў), для дзявятага кляса – 16,06 (16 падручнікаў), для дзясятага кляса – 22,17 (15 падручнікаў), для адзінаццатага кляса – 27,97 (16 падручнікаў).
Паводле Міністэрства адукацыі, плата складае толькі палову ад сабекошту камплектаў кніг і дапаможнікаў.
Заплаціць за школьныя кнігі трэба да 1-га кастрычніка. Пры гэтым для дзяцей са шматдзетных сем’яў прадугледжаная 50-адсоткавая зьніжка, а вучні з сацыяльна неабароненых сем’яў атрымаюць падручнікі бясплатна.
новы час/белсат/вс