Logo Polskiego Radia
Print

Выпускныя экзамэны за 9 клясаў заменіць сыстэмы атэстацыі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 24.08.2017 19:14
Пра гэта заявіў міністар адукацыі Беларусі Ігар Карпенка.
photo: pixabay.com/Creative Commons CC0

Беларускую сыстэму адукацыі чакаюць пакрокавыя зьмены. Пра гэта заявіў міністар адукацыі Ігар Карпенка, падводзячы вынікі Рэспубліканскага пэдагагічнага савету – паведамляе інфармагенцтва БЕЛТА. Падчас вялікай нарады прадстаўнікі Мінадукацыі, школаў і ўнівэрсытэтаў абмяркоўвалі пляны разьвіцьця сыстэмы адукацыі на кароткатэрміновую й доўгатэрміновую пэрспэктыву.

Сярод самых важных зьменаў Ігар Карпенка назваў заплянаваны пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі і ўвядзеньне незалежнай атэстацыі выпускнікоў базавай школы. Міністар заявіў, што незалежная атэстацыя пасьля дзевяці клясаў дазволіць маладому чалавеку зрабіць выбар, ці працягваць яму навучаньне ў 10-11-м клясах школы або ісьці ў прафэсійна-тэхнічную ці сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову. Міністар заявіў, што ў Беларусі створаць празрыстую незалежную сыстэму ацэнкі.

belta.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт