Logo Polskiego Radia
Print

16 верасьня ў Менску пакажуць фільм "Жоўты пясочак"

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 20.08.2017 11:37
У фільме расказваецца пра некалькіх мужчын, якіх ноччу вязуць на расстрэл у Курапаты.
У Курапатах таксама ёсьць польскія пахаваньніУ Курапатах таксама ёсьць польскія пахаваньніwww.radyjo.net/А. Папко

Фільм Аляксея Туровіча “Жоўты пясочак” паводле аднайменнага аповеду Васіля Быкава, будзе паказаны ў Менску 16 верасьня.

Кінастужка – гэта псыхалягічная драма, якая паказвае думкі, паводзіны, гутаркі розных людзей, пастаўленых у экстрэмальныя абставіны. У фільме расказваецца пра некалькіх мужчын, якіх ноччу вязуць на расстрэл у Курапаты. Усе ведаюць, што іх чакае, кожны перажывае апошнія гадзіны па-свойму.

Кінастужку можна будзе ўбачыць у кінатэатры “Масква”. Паказ адбудзецца толькі цягам двух дзён. Гэта і так добра, - кажа аўтар Аляксей Туровіч. – Той, хто хоча, фільм паглядзіць.

На думку кіраўніка БХД Паўла Севярынца, “Жоўты пясочак” паяўляецца ў патрэбным і добрым моманце. Пасьля 90-ых гадоў, калі ішоў пошук праўды аб рэпрэсіях, у Расеі і Беларусі ўлады пачалі працэс прадстаўленьня НКВД, чэкістаў як герояў.

Курапаты, якія ў Польшчы называюць “беларускай Катыньню”, усё яшчэ не дачакаліся грунтоўнага дасьледаваньня. У месцы, дзе ляжаць парэшткі тысяч ахвяр сталінскіх рэпрэсій, няма нават саліднага помніка. Праўда, нядаўна ўлады заявілі пра пляны стварыць там мэмарыял, нацыянальнае месца памяці. У сакавіку ў Курапатах адбыўся нават суботнік па ініцыятыве афіцыйных арганізацый.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт