Logo Polskiego Radia
Print

Лічбы прыёму ў беларускія ВНУ будзе вызначаць урад

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 18.08.2017 11:11
А колькасьць саміх унівэрсытэтаў скароціцца – заявіў віцэ-прэм’ер Васіль Жарко.
pixabay.com/Public Domain CC0

Лічбы прыёму ў беларускія ўнівэрсытэты будуць вызначаць не ВНУ, а Міністэрства працы й Міністэрства эканомікі, а саміх унівэрсытэтаў стане менш. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» заявіў віцэ-прэмʼер Васіль Жарко.

«Да сёньняшняга дня набор у ВНУ плянавалі рэктары. Рэктару выгадна – чым больш у яго студэнтаў, чым больш у яго платнікаў », – цытуе словы Жарко партал TUT.BY.

Перавыпуск спэцыялістаў з унівэрсытэцкімі дыплёмамі прыводзіць да таго, што выпускнікі ня могуць знайсьці адпаведнай працы. Таму вызначаць лічбы, патрэбныя для той ці іншай галіны, будзе ўрад – кажа віцэ-прэм’ер.

15 жніўня Васіль Жарко паведаміў, што ў Беларусі прапануецца паступова зьніжаць набор на навучаньне ў вышэйшых навучальных установах. Паводле яго словаў, у краіне выпускнікоў ВНУ ў два разы больш, чым тых, хто завяршыў навучаньне ва ўстановах, якія даюць сярэднюю спэцыяльную й прафэсійна-тэхнічную адукацыю.

Васіль Жарко таксама заявіў пра неабходнасьць правесьці атэстацыю ўсіх ВНУ Беларусі, што можа прывесьці да іх скарачэньня.

«У краіне 51 ВНУ. Зь іх 9 – прыватнай формы ўласнасьці і 42 дзяржаўных. І я разумею, што іх для нашай невялікай краіны зашмат», – зазначыў Васіль Жарко.

TUT.BY/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт