У Бараўлянах адноўленае намётавае мястэчка, ліквідаванае міліцыяй
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        17.08.2017 16:06
                    
                                 
                
                
                    Людзі ў любы момант гатовыя выйсьці і пратэставаць супраць высечкі лесу.
                
                
                    
                        
Архіўнае фота. Пратэст жыхароў Бараўлянаў супраць высяканьня лесу ў красавіку 2016 годурадыё Свабода/сайт вытворцы
                     
                
                
                
               
                
                         Жыхары Бараўлянаў аднавілі намётавае мястэчка, якое 15 жніўня паўстала супраць высечкі лесу ў пасёлку і было ліквідаванае міліцыяй 16 жніўня.
Але цяпер там толькі два маленькія намёты, абнесеныя будаўнічай стужкай. Як кажуць мясцовыя жыхары, людзей там няма, а сама акцыя носіць сымбалічны характар – каб паказаць, што людзі ў любы момант гатовыя выйсьці і пратэставаць супраць высечкі лесу.
Жыхары Бараўлянаў пратэстуюць супраць высяканьня лесу, будаўніцтва сьцёкавага калектару і пракладкі новай шашы побач з дамамі. Іх падтрымалі насельнікі пасёлкаў Лескаўка, Лясны і Досьледны.
Паводле Радыё Свабода/нг