Logo Polskiego Radia
Print

Зь беларускай мовай ды культурай бліжэй пазнаёмяць гішпанцаў

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 16.08.2017 19:27
Курсы ў паўднёвым горадзе Маляга вырашыў арганізаваць мясцовы жыхар Хаймэ Гарсія Чапара.
Фота: Стася Палын/vkurier.by

Зь беларускай мовай ды культурай бліжэй пазнаёмяць гішпанцаў. Спэцыяльныя курсы ў горадзе Маляга запускае мясцовы жыхар Хаймэ Гарсія Чапара.

Вывучэньню беларускай мовы хлопец прысьвяціў апошнія тры гады. Ён неаднаразова езьдзіў на ўсход Эўропы і цяпер гатовы падзяліцца сваімі ведамі з суайчыньнікамі. Аўтар ідэі прызнаецца – у яго на радзіме мала што вядома пра Беларусь. На Пірэнэйскім паўвостраве краіна пакуль моцна асацыюецца з Расеяй.

Праект энтузіяста падтрымалі сябры, а таксама беларуская амбасада, што зьявілася ў Гішпаніі ў сьнежні мінулага году. Чакаецца, што першыя заняткі на курсах беларускай мовы ў Малязе адбудуцца ўжо з пачаткам восені.

racyja.com/св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт