Logo Polskiego Radia
Print

ЭГУ шукае новага рэктара

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.08.2017 09:56
Унівэрсытэт патрабуе ад прэтэндэнтаў 15 гадоў досьведу выкладаньня і навукова-дасьледчай дзейнасьці.
commons.wikimedia.org/public domain

14 жніўня Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт абвясьціў конкурс на пасаду рэктара. Апошні тэрмін падачы заявак – 20 верасьня.

Шорт-ліст кандыдатаў складуць да 6 кастрычніка, выніковае рашэньне агучаць у сярэдзіне сьнежня. Чакаецца, што новы рэктар заступіць на пасаду ў першай чвэрці 2018 году. Зь ім падпішуць дамову на 5 гадоў.

Асноўныя патрабаваньні да кандыдатаў на пасаду рэктара – доктарская ступень, 15 гадоў досьведу выкладаньня і навукова-дасьледчай дзейнасьці на ўнівэрсытэцкім узроўні, 5 гадоў досьведу працы на высокай кіроўнай пасадзе ў галіне вышэйшай адукацыі, досьвед працы са структурамі Эўразьвязу і эўрапейскімі праграмамі, валоданьне ангельскай мовай, дадаткова беларускай ці расейскай. Гэта станоўчы фактар, але не абавязковы.

Мінулы раз конкурс на пасаду рэктара ЭГУ быў абвешчаны 22 лістапада 2016 году. Аднак рэктар так і не быў абраны.

Паводле Наша Ніва/Радыё «Свабода»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт