Logo Polskiego Radia
Print

ЛДП вылучае кандыдата на прэзыдэнцкія выбары

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.08.2017 09:03
Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі вылучыць кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах 2020 года Алега Гайдукевіча.
Foto: ldp.by

Такое рашэньне прыняў зьезд партыі, што праходзіў у Мінску 12 жніўня, адзначаецца ў афіцыйным прэс-рэлізе партыі.

Сярод галоўных задач удзельнікі зьезда бачаць: абарону сувэрэнітэту і незалежнасьці краіны, а таксама падтрымка Саюзнай дзяржавы і ЭАЭС!

«Мы перакананыя, што Саюз з Расіяй і ЭАЭС адпавядаюць нашым нацыянальным інтарэсам! Але пры гэтым, мы перакананыя, што Беларусь павінна больш жорстка і пасьлядоўна адстойваць свае інтарэсы ва ўсіх інтэграцыйных утварэньнях, інтарэсы Беларусі і яе народа заўсёды павінны быць на першым месцы! Партыя працягне працу па ўмацаваньні ўзаемаадносін з Эўрапейскім Зьвязам, краінамі Блізкага Усходу! Мы выступаем за, па-сапраўднаму, шматвэктарную палітыку нашай краіны!», – адзначаецца ў выніковай рэзалюцыі.

Алег Гайдукевіч – першы намесьнік старшыні ЛДП. Яму 40 гадоў. Скончыў Акадэмію МУС. Да 2012-га працаваў у міліцыі, апошняя пасада – начальнік РУУС Фрунзенскага раёна. Затым працаваў у камэрцыйных структурах. У 2012 г. абраны намесьнікам старшыні ЛДП.

Ягоны бацька, старшыня ЛДП Сяргей Гайдукевіч браў удзел у прэзыдэнцкіх кампаніях 2001, 2006 і 2015 гадоў.

Паводле Наша Ніва/Радыё "Свабода"

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт