Logo Polskiego Radia
Print

Сьледчы камітэт распавёў дэталі справы бацюшкі-сутэнёра

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.08.2017 17:01
Устаноўлена, што грамадзянін Расеі спрабаваў арганізаваць вываз у Санкт-Пецярбург для занятку прастытуцыяй дзьвюх жыхарак Віцебска.
photo: pixabay.com/Creative Commons CC0

Віцебскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту расьсьледуе крымінальную справу ў дачыненьні да грамадзяніна Расеі, па прыкметах злачынства: "замах на арганізацыю і выкарыстаньне занятку прастытуцыяй іншай асобай, спалучаныя з вывазам за межы дзяржавы асобы для заняцьця прастытуцыяй".

«Устаноўлена, што жыхар Ленінградзкай вобласьці, 1978 г.н., знаходзячыся на тэрыторыі Віцебска, шляхам угавораў і абяцаньняў спрабаваў арганізаваць вываз у Санкт-Пецярбург для занятку прастытуцыяй дзьвюх жыхарак Віцебска. Давесьці свой намер да канца ён не змог, бо 3 жніўня быў затрыманы супрацоўнікамі органаў унутраных спраў. Падазраванага разам з 20-гадовай і 30-гадовай жанчынамі затрымалі ў раёне аўтавакзалу ў Віцебску ў момант пасадкі ў аўтобус, які накіроўваўся ў горад Санкт-Пецярбург», – паведамляюць у СК.

Сьледчыя будуць хадайнічаць аб прымяненьні да бацюшкі меры стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту.

СМІ вызначылі, што гэта бацюшка з храма Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла ва Ўсяволаскім раёне Ленінградзкай вобласьці Мікалай Кірэеў.

Belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт