Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі ліквідуецца Дэпартамэнт фармацэўтычнай прамысловасьці

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.08.2017 10:01
Адпаведны ўказ па гэтай справе Аляксандар Лукашэнка падпісаў 25 ліпеня 2017 году.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі ліквідуецца Дэпартамэнт фармацэўтычнай прамысловасьці
Адпаведны ўказ па гэтай справе Аляксандар Лукашэнка падпісаў 25 ліпеня 2017 году.
У Беларусі ліквідуецца Дэпартамэнт фармацэўтычнай прамысловасьці. Ён існаваў у структуры Міністэрства аховы здароўя. Цяпер яно створыць камісію па яго ліквідацыі. Такое даручэньне было атрымана ад Саўміна, які 4 жніўня прыняў пастанову № 583. У адпаведнасьці зь ёй, у ліквідацыйную камісію будуць уваходзіць ня толькі прадстаўнікі Мінаховы здароўя, але й Міністэрства фінансаў, Дзяржкамітэта па маёмасьці.
Урадавая прэс-служба нагадвае, што ліквідацыя Дэпартамэнта фармацэўтычнай прамысловасьці прадугледжана ўказам кіраўніка краіны № 258 „Аб холдынгу па вытворчасьці фармацэўтычнай прамысловасьці”. Аляксандар Лукашэнка яго падпісаў 25 ліпеня 2017 году.
euroradio.fm/аз

У Беларусі ліквідуецца Дэпартамэнт фармацэўтычнай прамысловасьці. Ён існаваў у структуры Міністэрства аховы здароўя. Цяпер яно створыць камісію па яго ліквідацыі.

Такое даручэньне было атрымана ад Саўміна, які 4 жніўня прыняў пастанову № 583. У адпаведнасьці зь ёй, у ліквідацыйную камісію будуць уваходзіць ня толькі прадстаўнікі Мінаховы здароўя, але й Міністэрства фінансаў, Дзяржкамітэта па маёмасьці.

Урадавая прэс-служба нагадвае, што ліквідацыя Дэпартамэнта фармацэўтычнай прамысловасьці прадугледжана ўказам кіраўніка краіны № 258 „Аб холдынгу па вытворчасьці фармацэўтычнай прамысловасьці”. Аляксандар Лукашэнка яго падпісаў 25 ліпеня 2017 году.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт