Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь падрыхтавала ўзвод міратворцаў для апэрацый ААН

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.08.2017 15:45
Беларускія міратворчыя сілы былі створаныя ў 2005 годзе ў выглядзе міратворчай роты, якая дысьлякуецца ў Віцебску.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакPhoto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусь падрыхтавала ўзвод міратворцаў для апэрацый ААН
Беларускія міратворчыя сілы былі створаныя ў 2005 годзе ў выглядзе міратворчай роты, якая дысьлякуецца ў Віцебску.
Узвод беларускіх вайскоўцаў падрыхтаваны да ўдзелу ў міратворчых апэрацыях ААН. Пра гэта паведаміў журналістам камандуючы сіламі спэцыяльных апэрацый узброеных сіл Беларусі Вадзім Дзенісенка.
„Праца ў міратворчай роце 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады набірае абароты. Сёньня мы афіцыйна заяўляем, што адзін узвод ужо гатовы браць удзел у міратворчых апэрацыях пад эгідай ААН. Цягам гэтага году ў нас вельмі сурʼёзна адпрацавалі дэлегацыі зь Італіі, Вялікабрытаніі, дзьве дэлегацыі з Польшчы. Сваё тэставаньне хутка будуць праводзіць інструктары з ЗША. Мы выйшлі на нармальны ўзровень у падрыхтоўцы міратворчай роты й на сёньняшні дзень ужо адзін узвод гатовыя выставіць”, — цытуе Дзенісенку агенцтва БЕЛТА.
У адпаведнасьці зь беларускім заканадаўствам беларусы могуць браць удзел у міратворчай дзейнасьці толькі „зь іх асабістай пісьмовай згоды па рашэньні прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь”.
Беларускія міратворчыя сілы былі створаныя яшчэ ў 2005 годзе ў выглядзе міратворчай роты, якая сёньня дысьлякуецца ў Віцебску й належыць да 103-й гвардзейскай мабільнай брыгады.
Дзе могуць быць скарыстаныя беларускія міратворцы? На гэтае пытаньне карэспандэнта Свабоды вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін адказаў так:
„Беларускія афіцэры прысутнічалі ў якасьці назіральнікаў пры штабных структурах міратворцаў у Лібане. Тут важна, каб абодва бакі былі гатовыя прыняць міратворцаў зь нейкай краіны(…) У гэтым пляне беларусы, я думаю, карыстаюцца даверам у Ізраіля й Сырыі і маюць добрую славу ў Лібане. Таму гэта два верагодныя рэгіёны. Ну, і ў аддаленай пэрспэктыве, калі будзе жаданьне вырашыць канфлікт на Данбасе, то без разьвядзеньня бакоў пры дапамозе міратворчых сіл не абыдзецца”, - заявіў Алесін.
У 2014 годзе кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію каналу „Эўраньюс” заявіў, што гатовы аказаць міратворчую дапамогу ў вырашэньні расейска-ўкраінскага канфлікту.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт