Працягваюцца „Армейскія міжнародныя гульні — 2017”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
31.07.2017 08:11
У конкурсах будуць удзельнічаць каля двух тысяч вайскоўцаў.
pixabay.com/Public Domain CC0
Да 12 жніўня на тэрыторыі пяці дзяржаў будуць працягвацца „Вайсковыя міжнародныя гульні — 2017”, якія 29 ліпеня стартавалі ў ваенна-патрыятычным парку культуры й адпачынку Ўзброеных сіл Расеі „Патрыёт” (Маскоўская вобласьць).
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, сёлета свае каманды ў розных конкурсах заявілі 28 дзяржаў, яшчэ сем краін накіравалі на іх сваіх прадстаўнікоў у якасьці назіральнікаў.
Праграма гульняў уключае 28 конкурсаў (у тым ліку пяць новых), зборная Узброеных сіл Беларусі возьме ўдзел у 13 зь іх. Мяркуецца, што гульні стануць самымі маштабнымі армейскімі спаборніцтвамі ў 2017 годзе па колькасьці ўдзельнікаў — у конкурсах будуць удзельнічаць каля двух тысяч вайскоўцаў.
Самым эфэктным традыцыйна стане „Танкавы біятлон”. Некаторыя каманды выступяць на сваіх танках — гэта зборныя Кітая (Тыпэ- 96), Індыі (Т-90) і Беларусі (Т-72 Б3), раней на ўласнай тэхніцы выступалі толькі беларускія й кітайскія танкісты. Спаборніцтвы будуць складацца з індывідуальных заездаў, трох паўфінальных і фінальнай эстафет — у іх прымуць удзел 55 экіпажаў.
belapancom/аз
польскае
Працягваюцца „Армейскія міжнародныя гульні — 2017”
У конкурсах будуць удзельнічаць каля двух тысяч вайскоўцаў.
Да 12 жніўня на тэрыторыі пяці дзяржаў будуць працягвацца „Вайсковыя міжнародныя гульні — 2017”, якія 29 ліпеня стартавалі ў ваенна-патрыятычным парку культуры й адпачынку Ўзброеных сіл Расеі „Патрыёт” (Маскоўская вобласьць).
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, сёлета свае каманды ў розных конкурсах заявілі 28 дзяржаў, яшчэ сем краін накіравалі на іх сваіх прадстаўнікоў у якасьці назіральнікаў.
Праграма гульняў уключае 28 конкурсаў (у тым ліку пяць новых), зборная Узброеных сіл Беларусі возьме ўдзел у 13 зь іх. Мяркуецца, што гульні стануць самымі маштабнымі армейскімі спаборніцтвамі ў 2017 годзе па колькасьці ўдзельнікаў — у конкурсах будуць удзельнічаць каля двух тысяч вайскоўцаў.
Самым эфэктным традыцыйна стане „Танкавы біятлён”. Некаторыя каманды выступяць на сваіх танках — гэта зборныя Кітая (Тыпэ- 96), Індыі (Т-90) і Беларусі (Т-72 Б3), раней на ўласнай тэхніцы выступалі толькі беларускія й кітайскія танкісты. Спаборніцтвы будуць складацца з індывідуальных заездаў, трох паўфінальных і фінальнай эстафэт — у іх прымуць удзел 55 экіпажаў.
belapancom/аз