У Люксэмбургу пройдзе Беларуска-эўрапейскі эканамічны форум
Арганізатары плянуюць прыцягнуць да ўдзелу ў ім нямецкія, францускія, бэльгійскія, нідэрляндзкія кампаніі.
Чарговы замежны форум для патэнцыйных інвэстараў улады Беларусі правядуць 27 кастрычніка ў Люксэмбургу. Форум будзе мець статус беларуска-эўрапейскага.
Пра гэта паведамляе Нацыянальнае агенцтва інвэстыцый і прыватызацыі.
Паводле ведамства, галоўнай мэтай Беларуска-эўрапейскага эканамічнага форуму — стварэньне пляцоўкі для наладжваньня ўзаемадзеяньня беларускіх крэдытна-фінансавых установаў з эўрапейскімі партнэрамі, прасоўваньне распрацовак беларускай эканомікі ў заходніх дзелавых колах, прыцягненьне заходніх інвэстыцый у новыя вытворчыя магутнасьці Беларусі.
„Выбар пляцоўкі для правядзеньня Беларуска-эўрапейскага эканамічнага форуму абумоўлены прызнаным аўтарытэтам Люксэмбургу ў сфэры міжнародных фінансаў, — адзначаюць у агенцтве. — Гэта вядучы ў Эўропе і другі ў сьвеце пасьля ЗША інвэстыцыйны цэнтар. Краіна з паўмільённым насельніцтвам налічвае амаль 4 тысячы інвэстыцыйныя фондаў і 143 банкі. Сукупны капітал люксэмбурскай фінансавай сыстэмы складае больш за 740 мільярдаў эўра».
Як разьлічваюць арганізатары, зручнае геаграфічнае разьмяшчэньне дазволіць прыцягнуць да ўдзелу ў форуме нямецкія, францускія, бэльгійскія, нідэрляндзкія кампаніі.
Беларусь раней ужо арганізоўвала інвэстыцыйныя форумы ў Фанкфурце-на-Майне, Лёндане, Нью-Ёрку, Стамбуле, Сэуле. Аднак пазытыўна зьмяніць інвэстыцыйны імідж Беларусі яны не змаглі.
„Праводзіць такія форумы трэба. Калісьці, больш за 20 гадоў таму, і я таксама ўдзельнічаў у падобных мерапрыемствах, — мяркуе экс-старшыня Нацыянальнага банку Станіслаў Багданкевіч. — Іншая справа, што калі мы гаворым пра эфэкт, то трэба найперш, каб для інвэстыцый былі спрыяльныя ўнутраныя ўмовы. Бо ў Беларусі дасюль не праведзеныя эканамічныя рэформы, краіна ў ізаляцыі. Трэба, каб быў спрыяльны інвэстыцыйны клімат, каб паважалі ўласнасьць”.
svaboda.org/аз